- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Краіна веласіпедыстаў. Вандроўкі дараць новыя ўяўленні аб краіне наведвання. Да апошняй вандроўкі Нідэрланды ўяўляліся краінай цюльпанаў і футбола, краінай каналаў і полдэраў - зямлёй адваяванай у мора. Але тыднёвае знаходжанне ў краіне цюльпанаў змяніла аб ёй ўяўленне. З самых першых крокаў па зямлі Нідэрландаў пачало фармавацца новае ўяўленне аб краіне Ван Гога і Рэмбранта. Ля самых дзвярэй гатэля дарожка для веласіпедыстаў, па якой няспынна яны рухаліся. І так па ўсёй краіне – тдарога для машын, дарога для веласіпедыстаў. Быў у Гаазе і Амстэрдаме, Ваасаары і Альпендорне, Ротэрдаме і Дэльфе і ў кожным горадзе аднолькавыя карціна - веласіпедысты прыярытэтныя гаспадары дарог. На іх цэлы класс у Ваасаары выязжаў на экскурсію па мястэчку. На веласіпедзе прыехаў на першую сустрэчу пасля вяртання з Кітая дырэктар прымаючай арганізацыі 65 гадовы Пітэр Кніп. Наш трэнер Хэнк ва ўзросце каля 70 гадоў плануе правесці уэкэнд у веласіпеднай вандроўцы па краіне, заехаўшы у госці да цёшчы. Сказаць, што ў Нідэрландах культ веласіпедыстаў гэта значыць амаль нічога не сказаць. Гэта трэба убачыць, гэта трэба адчуць. Трэба убачыць сотні, тысячы веласіпедаў прыпаркаваных ля вакзалаў. Трэба ўбачыць паўсюдна дзеючыя пункты пракату веласіпедаў. Трэба адчуць павагу галандцаў да веласіпедыстаў, да здаровага ладу жыцця які нясе веласіпед. Мой сябар Алесь заявіў: «Усё, набываю шчэ два веласіпеда і сям’ёй вандруем па ваколіцах Бабруйска, а потым і па краіне».