- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Парад кандыдатаў. Сёлетняя выбарчая кампанія вылучаецца з усіх папярэдніх наяўнасцю 10 кандыдатаў. Такая вялікая колькасць кандыдатаў паўстала з “ласкі” кіраўніка краіны. Спачатку наш аднойчы абраны кіраўнік прапанаваў грамадзянам падпісвацца за ўсіх кандыдатаў і ўлады ўпершыню не хапалі зборшчыкаў подпісаў, дазволіўшы ладзіць пікеты ў шматлюдных месцах. Потым Цэнтрвыбаркам дазволіў тэрытарыяльным камісіям праявіць “лаяльнасць” да праверкі падпісных лістоў амаль у паловы прэтэндэнтаў. У выніку такой “лібералізацыі” на старт агітацыйнай кампаніі выйшла дзесятка кандыдатаў. На працягу двух тыдняў на радыё і тэлебачанню неабыякавыя грамадзяне маюць магчымасць пачуць прамовы кандыдатаў. Кожны кандыдат у меру падрыхтаванасці і магчымасцяў сваёй каманды выкажа сваё бачанне развіцця краіны. На прыканцы двух тыдняў адбудуцца дэбаты кандыдатаў, якія іх жадаюць. Цэнтрвыбаркам загадзя прыняў пастанову, што у дэбатах могуць удзельнічаць давераныя асобы кандыдатаў. Гэта значыць адно, што дзеючы кіраўнік краіны ў гэтых дэюатах удзельнічаць не будзе. Ды і свой час на радыё і тэлебачанні ён не выкарыстоўвае. У гэтым няма ніякай патрэбы. За яго і так агітуе ўся вертыкаль улады ды і на тэлебачанні ён галоўны “герой” ужо другі дзесятак гадоў.