be
pdf

Гасцінец 2 (318) 2022

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

27 студзеня ў Гарадоцкім краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакосту. Старэйшы навуковы супрацоўнік музея Л. М. Лявонава расказала пра гісторыю Халакоста ў Гарадоцкім раёне, пра падзеі 1941 года па ліквідацыі яўрэяў у Гарадку і пра Праведнікаў свету — жыхароў Гарадоцкага раёна, якія выратавалі габрэйскіх дзяцей, жанчын. Затым быў паказаны праніклівы фільм «Халакост» пра генацыд габрэяў у Еўропе з 1933 па 1945 г.г. і лёсах габрэяў, якія ацалелі, дзякуючы Праведнікам свету. Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста па рашэнні ААН вызначаны штогод на 27 студзеня. У гэты дзень у 1945 годзе савецкія войскі вызвалілі самы буйны з нацысцкіх канцлагераў Аўшвіц (Асвенцым), дзе за час акупацыі было знішчана больш за 1 мільён чалавек. Асноўным спосабам знішчэння габрэяў і іншых вязняў з Беларусі, Польшчы, Украіны і г.д. было: смерць у газавай камеры і спаленне ў крэматорыі. Лічыцца, што паняцце «Халакост» (са старажытнагрэцкага: «усеспаленне», «знішчэнне агнём», «ахвярапрынашэнне») дастасавальна выключна для габрэйскага насельніцтва. Аднак дадзеная падзея паўплывала на далейшую барацьбу з любымі праявамі ў свеце нецярпімасці і ксенафобіі. Пасля паказу фільма Ларыса Міхайлаўна расказала пра Праведнікаў з Гарадоцкага раёна, яўрэях, якія былі тады ў Гарадку і ацалелі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2022-02
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2022 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org