- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларускі аўтарытарны рэжым на дваццатым годзе свайго існавання працягвае закручваць “гайкі”. Першы месяц новага году адзначыўся паказальнымі працэсамі па абмежаванню праў актывістаў. Па тэлефоннаму праву былі прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці Анатоль Лябедзька за раздачу партыйнай газеты, гродзенскія актывісты “Вясны”, Сяргей Малашэнак з Наваполацку за размяшчэнне ў інтэрнэце фотаздымкаў аб салідарнасці з палітвязнем Алесем Бяляцкім. Відавочна, што рэжым узяў курс на пераслед публічнага іншадумства ў розных праяўленнях. Анатоль Лябедзька 19 снежня каля Камароўскага рынка раздаваў інфармацыйныя матэрыялы аб пазіцыі партыі наконт прыватызацыі. Працэс раздачы матэрыялаў здымалі людзі ў цывільным, ніякіх заўваг ад міліцыянтаў ля Камароўкі не было. Але ужо перад новым годам Лябедзька атрымаў факс, што выклікаюць у міліцыю. У той час Анатоль быў хворы і аб гэтым паведаміў у пісьмовым адказе.