- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Берагчы гісторыю. Злучаныя Штаты адносна маладая краіна, якая ўзнікла напрыканцы 18 стагоддзя. І двухсотгоддзе заснаванне якой адзначалі адносна не даўна. Гэта мусіць адзіная краіна ў свеце, дзе эфектыўная эміграцыйная палітыка спрыяе прытоку новых працоўных рук. Пераважна з Азіі, Лацінскай Амерыкі. Але і шмат нашых землякоў спрабуюць знайсці шчасце ў ЗША. Амерыка прываблівае шмат чым, шмат чым уражвае і пра гэта я пісаў у папярэдніх нататках. Але для нашай групы ўражальнай была колькасць нацыянальных сцягоў ля дамоў амерыканцаў, на вуліцах амерыканскіх гарадоў. Зорна-паласаты сцяг бачны ва ўсіх кропках Амерыкі. Сцяг яднае нацыю. Сцяг выклікае гонар. Сцяг сімвалізуе адзінства краіны. На жаль, гэтага мы не можам сказаць пра наш сёняшні дзяржаўны сцяг, які дастаўся ад распаўшыйся савецкай імперыі. Сёняшні чырвона-зялёны сцяг выглядае штучным утварэннем ў шматвекавой гісторыі краіны, дзе яго ніколі і не было. Але акрамя сцяга ў Амерыцы існуе файная традыцыя рабіць гісторыю ўласнымі рукамі. Амерыканцы шануюць усе гады існавання сваёй краіны. І гэта праяўляецца, мусіць у першую чаргу, ў адносінах да месца прэзідэнта ЗША ў гісторыі краіны. Кожны прэзідэнт стварае бібліятэку і музей свайго імя. Нам давялося пабываць на радзіме Джеральда Форда ў горадзе Гранд Рэпідзе у яго музеі.