- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Уключыць альтэрнатыўных прадстаўнікоў. Віцебская абласная арганізацыя «Самакіраванне і грамадства» накіравала трох падстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі Гарадоцкага раёна, а ад Партыі БНФ вылучаны адзін прадстаўнік. 31 кастрычніка завярашаецца этап вылучэння прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі пад час бягучай прэзідэнскай кампаніі. Партыі і грамадскія арганізацыі маюць права вылучаць у склад камісій сваіх прадстаўнікоў. Пад ціскам дэмакратычнай суполоьнасці беларускі рэжым пайшоў на змены выбарчага заканадаўства і ўвёў норму прысутнасці ў камісіях не менш 30% прадстаўнікоў ад партый і грамадскіх арганізацый. Але рэжым не быў бы рэжымам, каб не трактаваў бы гэту норму на сваю карасць і не працягваў бы дыскрымінацыю дэмакратычных партый і грамадскіх арганізацый. Дадзеную квоту прадстаўніцтва выканаўчая улада на 95% запаўняе прадстаўнікамі сваіх праўладных партый і арганізацый тыпу КПБ, «Белая Русь», Федерацыі прафсаюзаў, БРСМ, праўладнымі ветэранамі і г.д. Прапанова Александра Мілінкевіча, каб кандыдаты на пасаду прэзідэнта мелі сваіх прадстаўнікоў у выбарчых камісіях розных узроўняў прызначанай Палатай прадстаўнікоў не была прынята. Нагадаем, што дадзеная норма ў розных відах дзейнічае ва ўсіх еўрапейскіх краінах, у тым ліку і ў Расіі, Украіне. Але не зацверджана да гэтага часу на Беларусі.