be
pdf

Гасцінец 18 (93) 2009

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Здаровы лад жыцця. Са школьных гадоў да паездкі ў ЗША заставаўся во­браз Амерыкі, дзе квітнее наркаманія, алкагалізм, дзе вялікая злачыннасць. Пражы­ванне ў Каламазу, вандроўкі па штату Мічыган, наведванне Чыкага змянілі ўспрыняцце Амерыкі і разбурылі канчатко­ва ранейшыя стэрыятыпы. Амерыканскі лад жыцця паўстаў здаровым, бо за яго не змагаюцца, а яго трымаюцца ў паўсядзённым жыцці. Трыма­ецца большасць амерыканцаў. Пры нашым павальным алкагалізме, пры нашай “культуры” святаў з масавымі пьянкамі вельмі кантрастна выглядае амерыканскі стыль святаў, канцэртаў, фестываляў і г.д. Быць здаровым у ЗША пры­стыжна і адукаваныя людзі вя­дуць здаровы лад жыцця. Зай­маюцца ў басейнах, гуляюць у тэніс, робяць бег трусцой, ка­таюцца на веласіпедах. Гляд­зяць за вагой. Аб’ёмныя таліі пераважна ў эмігрантаў, люд­зей з нізкай кваліфікацыяй. І іх працэнт сярод грамадзян каля 25-30 адсоткаў. Але яны не вы­значаюць культуру адпачынка ў ЗША. Пад іх ідэалогію “чаркі і шкваркі” вобразна кажучы ніхто не падстрайваецца. На­адварот. У грамадстве пануе здаровы лад жыцця. Грамад­зянам прадстаўлены вялікія магчымасці па наведванню басейнаў, фітнэс цэнтраў, спартзалаў, саун, дзе месячны комплексны абанімент 30-40 даляраў. Пры гэтым ты мо­жаш наведваць столькі разоў і гадзін ў месяц колькі жадаеш.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2009-10
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2008-2010 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org