- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напрыканцы мінулага тыдня ў пятніцу працаўнікі Гарадоцкага прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак даставілі пад аховай ДАІ навагоднюю ёлку на цэнтральную плошчу Гарадка. Сёння 19 снежня ёлка была ўсталявана і на яе вяршыні камунальныя работнікі замацавалі чырвоную зорку. Гэта дзіўная рэч адбылася на 26 годзе існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь, дзе увесь гэты час адзначаецца на дзяржаўным узроўні Ражство, як каталіцкае — 25 снежня, так і праваслаўнае — 7 студзеня. І таму дзіўна бачыць на вяршыні навагодняй ёлкі адзін з сімвалаў савецкай ўлады пры якой масава рэпрэсіраваліся хрысціянскія святары, а афіцыйнай часткай ідэалогіі быў атэізм. Але гэтая недарэчная з’ява адбываецца кожны снежань пры маўклівай згодзе найперш праваслаўных святароў, якія карыстаюцца значнай падтрымкай дзяржавы.