- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яшчэ напрыканцы чэрвеня ў Гарадку распачалася праца рэканструкцыі вайсковых могілак і цэнтральнай плошчы. Але пасля дэмантажа агароджа на могілках і асфальтава-бетонных пакрыццяў на аб’екце праца спынілася амаль на два месяцы. Аднавілася праца, калі на вуліцы пачаў адчувацца подых надыходзячай зімы. Да ўсталявання бетоннай падушкі для пліткі будаўнікі прыступілі толькі напачатку лістапада, калі на вуліцы тэмпература панізілася да 5-10 градусаў. Па тэхналогіі ўсталявання трутуарнай пліткі аптымальная тэмпература паветра 15-18 градусаў, а мінімальная 12.