- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Ужо прагаласавалі". Выбарчая кампанія завяршыла свой істотны этап – збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў. Для імітацыі выбараў гэты этап не мае істотнага значэння. Бо на выхадзе з кампаніі пратаколы напішуць камісіі, складзеныя з “кампетэнтных” членаў, якія прайшлі праз сіта выканаўчай улады. Але ж з улікам раздраю сярод апазіцыйных груп, калі амаль ад кожнай партыйнай групы быў вылучаны прадстаўнік, ўлады атрымалі самы шырокі манеўр для працы з сабранымі подпісамі. Каго рэгістраваць, а каго не рэгістраваць -- магчыма вырашыць самым “дэмакратычным” шляхам. Але гэта толькі невялікі штрых у гульні, якую вядуць улады з сусветнай супольнасцю, каб на Усходзе і Захадзе прызналі выбарамі дадзеную імітацыю. Пад час збору подпісаў наменклатурныя зборшчыкі за Рыгоравіча таксама вырашаюць і такую задачу. Гэта задача – перакананне выбаршчыка ў тым, што подпіс з’яўляецца канчатковым выбарам на карысць дзейнага кіраўніка краіны. Мол, паставілі подпіс за Рыгоравіча – значыць прагаласавалі. Нашы грамадзяне, якія “сарбонаў” не заканчвалі, часам на чыстую веру прымаюць такія перлы наменклатурных чыноўнікаў: начальнікаў аддзелаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў, прадстаўнікоў вертыкалі. І для такіх наменклатурных чыноўнікаў словы кіраўніка краіны аб тым, што грамадзяне могуць падпісвацца за ўсіх прэтэндэнтаў, нічога не значаць.