- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Абароненая старасць. Пры наведванні амерыканскіх семьяў, шматлікіх сустрэчах у вочы пастаянна трапляла адна карціна – энергічныя сталыя амерыканцы. І гэта пры тым, што выхад на пенсію ў ЗША адбываецца ў 65 гадоў. Але амерыканскія пенсіянеры не толькі энергічныя, але і ўпэўненыя ў сваёй будучыні людзі. Над імі не вісіць цяжар жабрацкай пенсіі, якой ледзь-ледзь хапае да чарговай пенсіі пры самай ашчаднай эканоміі. І гэта датычыцца не столькі былых бізмесменаў, але і звычайных амерыканцаў, якія працавалі настаўнікамі, фармацеўтамі, ў культуры, на прадпрыемствах. Ўсе яны маюць магчымасць пражываць ва ўласных дамах з усімі дабрабытамі і не залежыць ад суседзяў. З 20-гадоў мінулага стагоддзя будавалася аднапавярховая Амерыка. З тых часоў амерыканская мара – мець свой дом, сваю зямлю – стала рэальнасцю для ўсіх працуючых амерыканцаў. Амерыканцы і на пенсіі яны маюць магчымасць весці годнае жыццё – удзельнічаць у грамадскіх справах ( сярод пенсіянераў валацёрства распаўсюджана найбольш шырока), займацца здаровым ладам жыцця – наведваць басейны, корты, клубы, займацца ў шматлікіх гуртках па інтарэсах.