be
pdf

Гасцінец 17 (316) 2021

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Апошнія 22 дні зняволення Ігара Банцэра, палітвязня і музыкі, прайшлі ў ШЫЗА ў Гарадку. “Адказаць на тэлефанаванні, патрапіць у лазню і зрабіць новую татуіроўку” — Банцэр распавёў пра бліжэйшыя планы пасля вызвалення. Ігара Банцэра выпусцілі з папраўчай установы адкрытага тыпу № 9 у Віцебску 17 снежня. Ён адбыў там увесь прызначаны тэрмін. Бліжэйшыя планы музыкі — адказаць на тэлефанаванні, патрапіць у лазню ўпершыню за апошнія тры тыдні і зрабіць новую татуіроўку. Гродзенскі партал Hrodna.life пагутарыў з Банцэрам праз пару гадзін пасля яго вызвалення. Зараз музыка знаходзіцца ў Віцебску. Ён планаваў застацца там на ноч, каб на наступны дзень развітацца з таварышамі па «хіміі», але кіраўніцтва ўстановы папярэдзіла, што яго не прапусцяць. Вечарам 18 снежня музыка мяркуе быць ужо ў Гродне. «Сустрэнуся з тымі сябрукамі, якія не пабаяцца: зараз атмасфера ў тусоўцы вельмі напружаная, усе баяцца. Пакладу вечарам дзяцей і буду ўсю ноч тусіць!». Пасля — «у вір працы»: накапілася шмат ідэй для новых праектаў. Чакаюць лекары і «план максімум» Здароўе пасля зняволення, паводле яго словаў, «ніякае». Але з’язджаць з Беларусі нават для лекавання ён не плануе. На наступным тыдні Ігар мяркуе пайсці да лекаркі, каб яго накіравалі ў шпіталь для абследаванняў. Праблемы са здароўем пасля галадання і знаходжання ў СІЗА ён меў яшчэ да адпраўкі на «хімію».

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2021-12
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2021 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org