- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нацыянальны статыстычны камітэт паведаміў пра становішча сельскай гаспадркі Гарадоцкага раёна за тры кварталы 2016 года. Лічбы сведчаць пра пагаршэнне амаль усіх паказчыкаў гаспадарчай дзейнасці сельгаспрадпрыемстваў раёна. Нацстаткамітэт паведамляе, што вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Гарадоцкім раёне за 9 месяцаў гэтага года дасягнула толькі 93,6% ад узроўня папярэдняга года. Пазітыўна тут толькі тое, што ў мінулым годзе гэты паказчык ў параўнанні з 2014 годам быў 90,9 %.