- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дэ-юрэ Гарадоцкі рынак павінен быў зачыніцца яшчэ 10 лістапада, але ён працягнуў сваю працу і далей. Як і думалася, за дзесяцідзённы тэрмін часовае месца рынка каля Гарадоцкага агратэхнічнага коледжа не было падрыхтавана. Яно наогул і не рыхтавалася ў першую дэкаду лістапада. Першыя зрухі пачаліся каля поўдня 11 лістапада, калі райспажыўсаюз пачаў вазіць на часовае месца рынку жалезабетонныя пліты перакрыццяў. Праз двое сутак на часовым месцы ўсталявалі дваццаць такіх пліт, а таксама згрузілі з дзесятак пралётаў плота.