be
pdf

Гасцінец 17 (153) 2012

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

На трэццім этапе Кубка свету па біятлону Надзея Скардзіна атрымала бронзавы медаль у спрынце. Наша Анастасія Дубарэзава на стойцы пераблытала мішэні і вяла стральбу па чужой мішэні. 14 снежня спрынтам распачаўся апошні этап Кубка свету па біятлону ў гэтым годзе у жанчын у славенскім горадзе Паклюка. Лідэр беларускай каманды Дар’я Домрачава прапускала старт з-за невялікага недамагання, што аўтаматычна вядзе да прапускання і наступнай гонкі праследавання. Нечаканую перамогу ў спрынце заваявала чэшка Габрыэла Соукалава, якая не дапусціла ні воднага промаха і паказала добры бег. Другое месца заняла немка Мэріам Гёснер, якая дапусціла два промахі, і прайграла чэшке 2,1 секунды. Анастасія Дубарэзава хутка пачала бег у спрынце і была лідэрам перад першай стральбой, дзе на лёжцы мела адзін промах. Але ўсё змянілася для Анастасіі на стойцы, калі яна хутка растраляла ... чужую мішэнь. Пяць дадатковых кругоў адкінулі Дубарэзаву аж на 76 месца, пазбавіўшы далейшых стартаў у гэтым годзе. Непрыемная становішча напрыканцы года і нечаканы урок для далейшых стартаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2012-12
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2007-2012 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org