be
pdf

Гасцінец 17 (114) 2010

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Абмен ударамі. Ужо амаль паўгода ідзе інфармацыйная бойка паміж кіраўніцтвам Расіі і кіраўніком Беларусі. Ранейшыя саюзнікі за­раз гатовы задушыць адзін ад­наго ў абдымках. Відавочна, што абдымкі расейскага кіраўніцтва значна мацнейшыя. Газ і нафта надзяляюць нашых саюзнікаў правам мацнейшага па мерках імперскай палітыкі. Пры гэтым у нашых саюзнікаў адкрыліся вочы на парушэнні правоў ча­лавека на Беларусі, а таксама на праблему зніклых палітыкаў. Дзесяці гадоў хапіла, каб у Ма­скве пачалі гаварыць аб пра­блемах, якія даўно існуюць у нас і пра якія ведае увесь цывілізаваны свет. Ранейшыя прапановы Крамля аб аддзяленні мух і катлет істотна не паўплывалі на пазіцыю бела­рускага кіраўніка, які аднаасоб­на кіруе краінай, стварыўшы шырму прадстаўнічай і судовай улады. Расейскае кіраўніцтва так і не дачакалася ад Лукашэнкі пераходу на адзіную грашовую сістэму, не дачакалася прызнан­ня Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, не дачакалася масавага ўваходу расійскага капітала ў эканоміку нашай краіны. Гэта ў рэшце-рэшт і прымусіла расійскае кіраўніцтва шчыльна заняцца праблемай Лукашэнка ў расійска-беларускіх адносінах. На працягу ўсяго кіравання пер­шага прэзідэнта расійскае да­таванне беларускай эканомікі, а лепш казаць кіруючага рэжы­ма, склала 52 мільярда даляраў за кошт паставак танных энергарэсурсаў і іншых прэфе­рэнцый для рэжыма. Канешне, існуе пытанне як былі выкары­станы гэтыя гіганцкія рэсурсы, але не гэта хвалюе расейскае кіраўніцтва. Сёння Крэмль хва­люе ігнараванне нашым рэ­жымам расійскіх інтарэсаў, як ва ўнутранай

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2010-10
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2007-2010 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org