- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дапамажы слабаму. Сярод яркіх асаблівасцей амерыканскага ладу жыцця асаблівай пазіцыяй стаіць валанцёрскі рух. Хрысціянскія ідэі дабрачыннасці маюць шматвекавую традыцыю і сілкуюцца сучасным штодзённым валанцёрствам мільёнаў простых і багатых амерыканцаў. Дапамога хвораму, слабаму, маламаёмаснаму грамадзяніну ў ЗША ўзведзена ў культ нацыянальнай традыцыі. Слабым дапамагаюць ежай, адзеннем, грашыма, парадамі і г.д. Дапамагаюць тыя, хто гэта ўжо ўсё мае. Гэта традыцыя дзейнічае праз сетку валанцёрскіх цэнтраў, дзе магчыма атрымаць інфармацыю аб тым, каму патрэбна дапамога ў мікрараёне, горадзе. Мы былі ў валанцёрскім цэнтры “Аб’яднаны шлях”, дзе маецца даведнік з некалькі соцен дабрачынных арганізацый з пералікам паслуг па валантэрству якія яны аказваюць. Таксама для грамадзян маюцца праграмы навучання валанцёрству.