- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мінуў год з гвалтоўных падзей 19 снежня 2010 году. Краіна пражыла год імклівага падзення жыццёвага ўзроўня абсалютнай большасці грамадзян. Міфу аб квітнеючай і моцнай Беларусі не вераць 80% нашых выбаршчыкаў. Мы расплачваемся жабрацтвам за гвалтоўнае ўтрыманне ўлады сілай у інтарэсах вузкага вышэйшага кола кіраўніцтва. Фактычна краіна апынулася закладнікам ўладных звышамбіцый аднаго чалавека. Сёння настаў час, каб рабіць высновы з мінулагодніх памылак.