be
pdf

Гасцінец 16 (315) 2021

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

У 2014 годзе было зроблена сучаснае асвятленне па вуліцы Савецкай у Гарадку. Колькі ж дзеючых ліхтароў на гэтай вуліцы засталося праз семь гадоў?.. Пад час абласных «Дажынак-2014» цэнтр Гарадка быў значна адрамантаваны і дабраўпарадкаваны. Дабраўпарадкавалі і вуліцу Савецкую. На гэтай вуліцы, праз якую ідуць масавыя шэсці пад час святаў, усталявалі сучасныя ліхтары рознай вышыні і рознай колькасці. Тады устанавілі на вуліцы аж 124 ліхтара групамі па два і чатыры, а таксама і адзінкавыя ліхтары. Цяпер зімой найбольш бачна становішча з асвятленнем на Савецкай. Асабліва гэта датычыцца іх дзейнасці пад час святочнага шэсця Дзедаў Марозаў і Снягурак, якое традыцыйна праходзіць перад днём вызвалення Гарадка. Толькі зараз асвятленне вуліцы мінімальнае. На ўсю вуліцу на пачатку снежня было толькі 11 (!) дзеючых ліхтароў са 124 усталяваных. А што астатнія? Астатнія 113 (!) ліхтароў або не працуюць, або разбіты. Найбольшая частка паламаных ліхтароў на ўчастку ад цэнтральнай плошчы да вуліцы Валадарскага: каля кулінарыі і г.д. Тут ліхтары да трох метраў. Але пашкоджаны і высокія ліхтары на пачатку вуліцы Савецкай — недалёка ад санстанцыі і царквы. Відавочна, што гэта справа мясцовых маладых вандалаў. Гэтыя вандалы кепска выхаваны ў сям’і, не ведаюць пра рэальны кошт ліхтароў і не ўмеюць клапаціцца пра грамадскую маёмасць.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2021-12
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2021 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org