- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Апеляцыйная інстанцыя Эканамічнага суда вобласці прызначыла экспертызу па справе аб банкруцтве ААТ «Гарадоцкі райагропромснаб» з мэтай высвятлення магчымасці аднаўлення плацежаздольнасцi даўжнiка, паведаміла намеснік старшыні суда Наталля Стэфановіч. Рашэнне аб прызнанні банкрутам прадпрыемства і адкрыцці ў адносiнах да даўжнiка лiквiдацыйнага вядзення вынеслі на пачатку кастрычніка. З апеляцыйнай скаргай на гэтае рашэнне звярнулася ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гарадоцкага райвыканкама, якое выступае органам ўладальніцкага нагляду акцыянернага таварыства.