- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Г абрэйская суполка Гарадка па перапісу 2009 году была зафіксавана ў колькасці ўсяго 19 габрэяў. А на мяжы 20-га стагоддзя колькасць габрэяў ў Гарадку дасягала 68% ад яго насельніцтва – іх было некалькі тысячаў. Дзейнічалі сінагогі, габрэйскія школы, габрэі кампактна пражывалі на многіх вуліцах Гарадка, актыўна займаліся рамёствам, удзельнічалі ў развіцці горада. Наогул, гісторыя габрэяў у Гарадку налічвая больш трох стагоддзяў і адпаведна мясцовыя габрэйскія могілкі маюць такую ж гісторыю. Афіцыйныя дакументы сведчаць, што ў 1869 годзе мясцовай уладай была выдзелена адна дзесяціна (1, 0925 га) выгоннай зямлі ў Гарадку. Гэта тэрыторыя размяшчаецца каля вуліцы Зялёная і абнесена дротам з бетонным слупамі.