- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Абяцаюць захаваць гістарычную адметнасць. Аддзел культуры Віцебскага аблвыканкама мяркуе, што новыя гаспадары гістарычнага будынка – паштовай станцыі захаваюць яе архітэктурную адметнасць. Актывіст Руху «За свабоду» Леанід Гаравы атрымаў адказ на свой зварот да старшыні віцебскага аблвыканкама А. Косінца наконт захавання гістарычнага помніка – паштовай станцыі ў Гарадку. Адказ падрыхтаваны спецыялістамі аддзела культуры Віцебскага аблвыканкама і не ўтрымлівае ніякіх гарантый наконт надання паштовай станцыі статуса помніка гістарычнай спадчыны, ахоўваемага дзяржавай. Сёння у гэтага помніка быццам бы з’явіўся новы уласнік - Гарадоцкі праваслаўны прыход, які ужо пачаў праводзіць у паштовай станцыі службы. Для вернікаў мікрараёна гэта пэўная палёгка, якім ў сваім шаноўным узросце цяжкавата дабірацца да цэнтральнай царквы. Але ўлады і вернікі робяць не лепшую справу, калі парушаюць архітэктуру гістарычнага помніка. На здаровы розум на скрыжаванні вуліц Невельская шаша і Галіцкага даўно была магчымасць пабудаваць царкоўку, якая пасавала б паўночнай частцы Гарадка, куды б маглі наведвацца вернікі з мікрараёна Гагарына і прылеглых вуліц.