- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзейнічай сам. Высокі ўзровень жыцця амерыканцаў грунтуецца на іх напружанай працы, апоры на ўласныя сілы і заахвочвання грамадскай актыўнасці. У адрозненні ад аўтарытарных, посткамуністычных краін уладныя дзяржаўныя інстытуцыі не дамінуюць над грамадствам, а ўважліва адносяцца да яго патрэб. Гэта стварае асаблівы амерыканскі лад жыцця. “Не народ для ўлады, а ўлада для народу” – гэты заклік Каліноўскага, што часам хлусліва выкарыстоўваецца ў нас, напоўнены вялікім зместам у ЗША. За акіянам для актыўных грамадзян адкрыты ўсе дзверы для самавыяўлення без усякіх бюракратычных перашкод. Грамадзяне маюць магчымасць рэалізаваць сябе ў недзяржаўных, некамерцыйных, валантэрскіх, экалагічных, дабрачынных і г.д. арганізацыях. Але не толькі рэалізоўваваць, але і фармаваць грамадскую думку да якой улады мусяць прыслухоўвацца і прымаць адэкватныя рашэнні. Амерыканская дзяржава пабудавана самімі грамадзянамі і адлюстроўвае інтарэсы грамадзян. Гэта так і ёсць і жыхары ў гэта вераць. У штаце Мічыган пражывае каля дзесяці мільёнаў – амаль як на Беларусі. І ў штаце дзейнічае каля 44 тысяч грамадскіх арганізацый. Пры гэтым кожнае дзесятае месца ў эканоміцы штата створана ў некамерцыйным сектары. Параўнайце – на Беларусі толькі каля 2 тысяч арганізацый, абсалютная большасць якіх залежыць ад уладных структур.