- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У суботу ў Гарадку адбыўся захапляльны матч ФК «Гарадоцкія Львы» з лідэрам Віцебскага дывізіёна другой лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболу ФК «Вялес — 2020» з Віцебску, які лічыўся гаспадаром поля. Нешматлікія гледачы пабачылі роўную, напружаную гульню да 80-й хвіліны. Істотна на ход гульні паўплывала выдаленне нашага абаронцы і трэнера ў другім тайме. Як гэта было? Першынство Віцебскага дывізіёна другой лігі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь выйшла на фінішную прамую, калі камандам засталося згуляць па два матча. Лідзіруючая чацвёрка мела такі відарыс: ФК «Вялес — 2020» перад матчам 17 тура — 42 ачкі, ФК «Газавік» — 41, ФК «Мёры» — 35, ФК «Гарадоцкія Львы» — 33 і ў суботу сустракаліся паміж сабой. На пачатку нашай гульні было вядома, што «Газавік» упэўнена перамагае мёрскую каманду з лікам 3:0 ( канчатковы — 3:1). І пры перамозе нашай каманды нам маглі бы дастацца бронзавыя медалі гэтага сезону. Але шанцаў на гэта было мала. Гульню прапускаў наш вядучы бамбардзір Назар Іваноў, які выступаў за сваё прадпрыемства на турніры ў Мінску. Таксама не маглі за родны Гарадок гуляць нашы таленавітыя маладзёны Міхасёнак і Бынькоў... Тым не менш супраць лідэра сезону, які мае моцнае фінансаванне, сучасную падрыхтоўку і доўгую лаву запасных, гарадоцкая каманда гуляла вельмі здорава. Асабліва ў першым тайме.