- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
5 лістапада ў традыцыях камуністычных кампаній па пераследу іншадумцаў на старонках “Гарадоцкага весніка” з’явілася нататка “Как «правозащитник» Беляцкий устроил себе красивую жизнь”, падпісаная хутчэй за ўсё псеўданімам – Дзяніс Палеванаў. Гэтая зняважлівая нататка ўпершыню з’явілася ў інфармацыйнай прасторы Беларусі на сайце дзяржаўнага інфармагенцтва БЕЛТА 2 лістапада, калі ўжо распачаўся судовы працэс супраць сусветнавядомага праваабаронца, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага. Ужо тады стала зразумела, што гэта чарговая хлусня выдадзена для ўжывання беларускага электарату. Так і адбылося – цягам наступных дзён гэты пасквіль перадрукавалі нацыянальныя і рэгіянальныя выданні, у тым ліку і гарадоцкая раёнка. Для ініцыятараў пасквіля не існуе прынцыпа прэзумпцыі невінаватасці – чалавека нельга лічыць віноўным пакуль адпаведнага рашэння не прыняў суд. Але арганізатараў траўлі праваабаронцаў прынцыпы законнасці і маральнасці асабліва не турбуюць. Для іх галоўнае прапагандыская апрацоўка мазгоў недасведчаных беларусаў, якія сілкуюцца байкамі дзяржаўных СМІ. Дробнай і буйнай хлуснёў напоўнены амаль кожны абзац пасквіля “Дзяніса Палеванава”.