- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Гарадоцкім раёне чыстыя прыбыткі зменшыліся, запазычанасці выраслі, але рэнтабельнасць прадаж стала станоўчай. Нацыянальна статыстычны камітэт апублікаваў даныя Асноўных паказчыкаў развіцця Гарадоцкага раёна за студзень-ліпень 2021 года. Гэтыя паказчыкі пра фінансы арганізацый сведчаць, што фінансавае становішча арганізацый значна пагоршылася і толькі лепш сталі прадаваць тавары і паслугі. Калі ў 2020 годзе за студзень — ліпень чысты прыбытак склаў 11 168 тыс. руб. , то ў гэтым годзе за адпаведна перыяд толькі 2 320 тыс. руб. . Гэта амаль у пяць разоў менш, чым годам ранейю Вось толькі рэнтабельнасць прадаж дасягнула 3,1 %, а ў мінулым годзе была мінусаая −0,5%. Ды і % стратных арганізацый стаў 16,7% і гэта азначае, што яшчэ аднаарганізацыя стала стратнай па выніках сваёй працы за семь месяцаў гэтага году. Выраслі і пратэрмінаваныя запазычанасці, як дэбіторскія так і крэдыторскія. Дэбіторская з 4 004 тыс. руб. 2020 г да 5 681 тыс. руб. гэтага на 41,9%, а крэдыторская з 13 113 тыс. руб. да 17 308 тыс. руб. на 32, 0 % . Пры гэтым пратэрмінаваная запазычанасць за паліўна-энергетычныя рэсурсы вырасла з 1 532 тыс. руб. да 2 924 тыс. руб. — амаль у два разы 90,9%. А пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і пазыках вырасла з 1837 тыс. руб. да 2403 тыс. руб. на 30,8%. Падобная сітуацыя з фінансамі і ў арганізацый Шумілінскага раёну.