- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Па рашэнню мясцовых уладаў аб ліквідацыі рынка ў Гарадку, якое было агучана яшчэ ў сярэдзіне ліпеня, больш паловы прыватнікаў з Гарадоцкага рынку застанецца без працы. Яшчэ да прыняцця рашэння аб правядзенні Дажынак у Гарадку першы намеснік старшыні Гарадоцкага райвыканкама Уладзімір Кавалёў (зняты з пасады ў верасні за злоўжыванне службовым становішчам) абвясціў, што рынак на працягу двух тыдняў будзе перанесены ў мікрараён вул. Спартыўная, каля стадыёна Гарадоцкага агратэхнічнага коледжу. А на яго месцы будзе пабудаваны гандлёвы цэнтр, у якім размясцяцца крамы райспажыўсаюза і будзе 40 месцаў для прыватнага гандлю.