- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паводле інфармацыі Гарадоцкай пракуратуры за 8 месяцаў 2012 г. на тэрыторыі раёна зарэгістравана два забойствы. Варта адзначыць, што ўсе забойствы адбыліся на глебе п’янства, ахвярамі якіх ў абодвух выпадках сталі асобы састарэлага ўзросту. У першым выпадку гр-н М., будучы ў стане алкагольнага ап’янення, знаходзячыся па месцы жыхарства ў сваім доме, на глебе асабістых непрыязных адносін, якія ўзніклі ў выніку сваркі падчас сумеснага распіцця спіртных напояў са сваім бацькам вырашыў паквітацца з ім. Гр-н М., дзейнічаючы з асаблівай жорсткасцю, нанёс свайму бацьку не менш дваццаці удараў нагамі ў галаву і тулава, прычыніўшы яму цялесныя пашкоджанні, ад якіх той сканаў на месцы.