- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У сеткавых крамах Гарадка «Капеечка», «Еўраопт», «Санта», дзе шмат прадуктаў розных відаў з розных куткоў краіны, пакупнікам варта быць уважлівым пры разліку на касе. Распавядаем на прыкладзе «Бачка «Вясковы», як могуць напісаць цэннік і «палічыць» на касе. Выказваем парады і даем кантактныя тэлефоны па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці ў гандлю Гарадка. Да рэдакцыі звярнуўся пакупнік, які быў здзіўлены разлікам на касе пры набыцці мяснога прадукта «Бачок «Вясковы» з Маладэчна ад ААТ «ВелясМіт». Гэта адбылося ў сеткавай краме, дзе цэняць, як яны рэкламуюць, кожную капейку. Пакупніка насцярожыла, што пры разліку за тавар пры кошце на цэнніку 1 кг па 14,89 руб., касір выбіла 15,59 за кг і атрымалася 8,79. На пытане «Чаму так?» адказала: «Змяніўся кошт тавара, а цэннік не паспелі змяніць. Не хвалюйцеся, бо ўсё правільна».Але на цэнніку быў кошт тавара — 8,40. За што пераплачваць яшчэ 39 капеяк? Калі ж мы больш уважліва параўналі інфармацыю чэка і на ўпакоўцы, то заўважылі дзіўныя рэчы з нэта і брута. Для інфармацыі: нэта — рэальная вага прадукта, а брута — маса з цэлафанавай упакоўкай. Дык вось вытворца з Маладэчна ААТ «Веляс-Міт» запакаваў свой кавалак з нэта ў 0,553 кг пры брута ў 0,565 кг. У краме ж з фальсіфіцыравалі інфармацыю прадпрыемства і напісалі нэта аж у 0,564 кг, пры яго рэальнай лічбе ў 0,553.