- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
12 кастрычніка ў 1941 годзе было ліквідавана гарадоцкае гета, дзе ўтрымлівалася больш за 500 габрэяў. Гэта самая трагічная дата ў гісторыі гарадоцкіх габрэяў, якія жывуць у Гарадку з канца 17 стагоддзя. У гэты дзень па ініцыятыве Аддзела ідэалогіі, культуры і працы з моладдзю Гарадоцкага райвыканкама было арганізавана раніцай наведванне месца, дзе было гета ў Гарадку. Леанід Гаравы, супрацоўнік ТІЦ ДУ “РФСК “Гарадок”, пры руху ад Гарадоцкага краязнаўчага музея ў накірунку месца гета, распавёў пра жыццё габрэяў у Гарадку з пачатка фашыскай акупацыі, растрэл мужчын габрэяў за вёскай Бярозаўка. Таксама была расказана пра Ніну Сянчуру, якой тады было 13 гадоў і якая жыла на вуліцы Чырвонаармейскай і была сведкам ліквідацыі гета. Ніна Сяргееўна ў 2019 годзе расказала пра лёс сваіх суседзяў сям’і Меерзон. Бацька Зяма быў растраляны за Бярозаўкай, а маці Ева з двума дачкамі загінулі ў Вараб’евых гарах. Гарадакчане прайшлі да меса, дзе ў 1941 годзе было гета. На сустрэча выступіла Міра Захараўна Крывічкіна, якая распавялі пра гісторыю гета і халакоста ў Гарадоцкім раёне. Міра Крывічкіна выказала пажаданне ушанаваць месца гета памятным знакам, бо нашчадкі гарадоцкіх габрэяў з розных краін свету прыязджаюць у Гарадок.