- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
За “малочнай” вайной магчыма вайна “яйкавая”... Беларускія стандарты ў птушкагадоўлі шчэ засталіся на ўзроўні савецкіх часоў, а ў Расіі новыя стандарты дзейнічаюць ужо два гады. Прыдухеленнем “яйкавай” вайны актыўна займаецца кіраўніцтва РА “Белптушкапрама”, аб гэтым было заяўлена падчас галіновага семінара, які адбыўся на Гарадоцкай птушкафабрыцы. Галоўны тэхнолаг аддзела гандлю, прамперапрацоўкі і знешнеэканамічных сувяхзей канцэрна Тамара Пяхота заявала аб напружанай рабоце, якая праводзіцца ў канцэрне для прывядзення беларускай нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі ў адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі. Пры увядзенні новых стандартаў давядзецца правесці рэканструкцыю і рэстаўрацыю убойных і перапрацоўчых аддзяленяў птушкафабрык, а таксама дакладна выконваць санітарна-гігіенічныя патрабаванні.