be
pdf

Гасцінец 12 (74) 2008

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Не страляйце ў піяніста. Пасля правядзення выбарчай кампаніі ў Палату стала заўважна пераразмерка­ванне сярод улады Беларусі. Палата ста­ла месцам заканчэння працоўных будняў для шматлікіх наменклатурных чыноў, што працавалі ў выканаўчай уладзе. Аднача­сова з гэтым, складанасці з Расіяй, якая не жадае далей плаціць за адны пацалункі, вымушаюць шукаць спрыяльных адносін з Захадам – Еўрапейскім Саюзам. Правёўшы выбарчую кампанію па завяд­зёнцы апошніх гадоў – мы самі выраша­ем каго і куды абіраць:самі створым камісіі і абвесцім вынікі “галасавання” – улады не адступілі ад сваіх прынцыпаў, а толькі зменшылі крымінальны і адміністратыўны ціск на апазіцыю ў час кампаніі. Гэтага ака­залася дастаткова, каб ЕС зрабіў першы крок на сустрач – спыніў на паўгады візавыя санкцыі супраць праўладных чыноўнікаў ( праўда, захавалі супраць старшыні ЦВК Яр­мошынай і асоб падазраваных у знікненні палітыкаў).

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2008-12
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2008-2010 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org