- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Дажынкі — 2014» значна паспрыялі дабраўпарадкаванню Гарадка. Але шмат было зроблена ў аўральным парадку. А што зроблена хутка — не заўжды якасна. Гэта датычыцца найперш каналізацыйных люкаў на дарогах. Ды і самаго стана асфальтавага пакрыцця тратуараў, укладання пліткі, пад’езда да дамоў і г.д. Гаворка сёння пра каналізацыйныя люкі на дарогах ў Гарадку. Вырабленыя з чыгуну гэтыя люкі з’яўляюцца пасткай для аўтамабілістаў. Асабліва, калі гэта новы кіроўца на гарадоцкіх дарогах, то спаўна адчуе нашу «гасціннасць». Праблема найперш у тым, што гэтыя люкі ўсталяваны з парушэннем нормаў і сталі ямамі для аўтамашын. Адна справа, калі люк ніжэй узроўня дарогі на 10-20 мм і зусім іншая справа, калі ніжэй на 30-50 мм. Найперш мне кідаюцца ў вочы такія люкі ў мікрараёне Гагарына. Дакладней на праездзе да гаражнага кааператыва «Гагарынец». Тут на адлегласці каля 30 метраў аж тры такіх «апушчаных» каналізацыйных люка — каля трохпавярховых дамоў 32 і 34. Яшчэ больш заглыблены люк на паркоўцы каля дзіцячага садка № 3. Бацькі-кіроўцы яго ведаюць ужо сем гадоў. Люк пачаў зарастаць травой. Падобных люкаў нашы чытачы могуць знайсці на розных дарогах у Гарадку. Але адзін з іх заслугоўвае асаблівага апісання.