- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ніводная краіна постсавецкай праторы не развіваецца без замежных інвестыцый. Да сёняшняга часу “апошняя дыктатура ў Еўропе” развівалася без замежных інвестыцый, выкарыстоўваючы “пацалункі” для атрымання расійскіх датацый. Гэта атрымлівалася выдатна пакуль расійскае кіраўніцтва не прыняла рашэнне аб пераводзе адносін з “блізкай сястрой” на рынкавыя адносіны. А падзеі 2010 году і эканамічны крызіс 2011 года вымушае кіраўніцтва рэжыму шукаць замежныя інвестыцыі, каб надаць канкурэнтаздольнасць беларускай эканомікі. Прыцягненне прамых замежных інвестыцый зараз павінна займаць важнае месца ў дзейнасці мясцовых вертыкалей і гэтая пазіцыя вынесена ў ацэнку асноўных паказчыкаў развіцця раёнаў Беларусі. Першыя вынікі гэтай праца сведчаць, што фактычна яна не мела плёну ў большасці раёнаў Віцебшчыны. Сапраўды ці магчыма лічыць істотным інвестыцыі ў сто даляраў, як гэта толькі і здолелі зрабіць на Лепельшчыне? Або што такое інвестыцыі за паўгода ў памерах сярэдняга месячнага ці двумесячнага заробку сярэдняга амерыканца, якія прыцягнулі ў Верхнядзвінскім, Глыбоцкім, Міёрскім, Аршанскім, Пастаўскім, Расонскім, Сененскім раёнах?