be
pdf

Гасцінец 12 (109) 2010

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Розная праўда. Катэгорыя праўды увесь час кліча да дзеянняў у свабодным грамадстве. Праўда гэта паветра дэмакратыч­нага грамадства. Без праўды ў ім не існуюць выбары. Без праўды не можа быць свабоды слова. Але праўда з’яўляецца суб’ектыўнай катэгорыяй. У народзе кажуць, што ў кожнага свая праўда. Ёсць праўда багатага і праўда жабрака. Праўда ўлады і праўда народа. Не кажучы ўжо пра праўду майго су­седа або знаёмага. І калі з аднаго боку ў праўдзе – сіла, то з другога боку аўтарытарная улада за праўду вы­дае сваё імкненне мець неабмежа­ваную ў часе і дзеяннях ўладу для ўзбагачэння кіруючай групоўкі. Але гэта не можа лічыцца праўдай па азначэнню. Бо крытэрыем праўды з’яўляецца практыка. Менавіта практыка – наша жыццё – выступае суддзёй у спрэчках аб сапраўднасці, ісцінасці высока­га слова -- праўда. Бальшавіцкая “праўда” аб міры, аб зямлі, аб уладзе народа была жорстка аб­вержана практыкай бальшавіцка-камуністычных дзеянняў. Праз дзесяцігоддзі хлусні, рэпрэсіяў, застою “праўда” бальшавікоў-камуністаў сканала канчаткова ў 1991 годзе. Але гэта “праўда” пакінула дзесяткі мільёнаў забітых, пакінула дэпрэсіўны савецкі народ, пакінула адсталую эканамічную сістэму з размерка­ваннем па блату. На развалах камуністычнай сістэмы беларусы абралі кіраўніком чалавека з но­вай “праўдай”. Менавіта гэты дырэктар-дэпутат грамчэй усіх даводзіў беларускаму выбаршчы­ку, што ён не з левымі, не з правымі, а з .. народам.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2010-07
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2007-2010 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org