be
pdf

Гасцінец 11 (86) 2009

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Зрабіце экспер­тызу перш чым рамантаваць. У гэтым пераканалася Зоя Кажэка, калі звярнулася з зыскам да ДРУП ЖКГ «Гара­док» у Гарадоцкі суд наконт кампенсацыі страт панесеных ёй пры рамонце кампута­ра і пральнай машыны пасля таго, як яны сапсаваліся 17 красавіка. Зоя Кажэка заявіла зыск да ДРУП ЖКГ «Гарадок» пасля таго, як у яе кватэры сапсаваліся кампутар, пральная машына, тэлевізар, лядоўня ў сувязі з вялікім на­пружаннем у электрычнай сетцы кватэ­ры. Кампетэнтная камісія з прадстаўнікоў камунальшчыкаў, энергасбыта і электрасеткі толькі канстатавала, што яўных прычын сапсавання электрапрыбораў у кватэры не прадстаўляецца магчымым устанавіць. Гаспадыня кватэры за свой кошт адра­мантавала кампутар і пральную машы­ну затраціўшы на гэта 513 тысяч руб. і разлічвала атрымаць гэту суму з ДРУП ЖКГ «Гарадок». Але юрыст арганізацыі не пагадзіўся задаволіць зыск, матывую­чы тым, што камісія адзначыла несанк­цыянаванае падключэнне да электрасеткі невядомага спажыўца, які сілкаваў элек­траабсталяванне ў падвале. Юрыст камунальшчыкаў даводзіў у судзе пазіцыю, што менавіта гэта з’яўляецца прычныай сапсавання электрапрыбораў у кватэры, а не праца электрыкаў ЖКГ.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2009-07
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2008-2010 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org