- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
26 ліпеня адбылося пасяджэнне «Клуба Вітаўта» па тэме «Абвяшчэнне Незалежнасці». Ганаровы госць клуба дэпутат Вярхоўнага савета БССР Лявон Баршчэўскі распавёў цікавыя акалічнасці прыняцця Дэклярацыі Незалежнасці 27 ліпеня 1990 года. У канцы 80-ых, пачатку 90-га года нават у Фронце (Партыя БНФ — рэд) мы не маглі падумаць, што будзем абвяшчаць незалежнасць. Не, у Зянона Пазняка, я перакананы, гэтае разуменне было ад пачатку, але за такія словы як «незалежнасць», «поўны сувэрэнітэт» і іншыя падобныя можна было патрапіць у псіхушку, таму нават у фронтаўскіх дакументах даводзілася ўсяляк завуалёўваць гэтыя паняткі.