- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёлятняя палатачная кампанія яшчэ раз засведчывае пра няздольнасць рэжыма дзейнічаць дэмакратычнымі метадамі. Вертыкаль не дапусціла прадстаўнікоў дэмакратычных кандыдатаў да ўдзелу у падліку галасоў. Гэта таксама падцвярджае вывады экспертаў аб тым, што Беларусь ідзе тупіковым шляхам, на якім народ чакае далейшае адставанне ад еўрапейскіх стандартаў жыцця, жыццё па ўзору краін трэццяга свету. У дэмакратычных краінах выбарчыя кампаніі заўжды даюць магчымасць народу ацаніць сучасны стан спраў і выбраць тыя сілы, якія прапануюць лепшую ідэю развіцця краіны. У дэмакратычных краінах гучанне голаса апазіцыі гарантавана заканадаўствам. Зусім іншая сітуацыя на Беларусі, дзе дзейнічае толькі адзіны палітык – Аляксандр Лукашэнка.