- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На пяты дзень суда па справе тэрактаў дзяржаўнае агенцтва БелТА змясціла каментар пад загалоўкам «Яны ўзарвалі наша быццё». Артыкул вельмі характэрны, бо тут ёсць усё з вышэйпералічанага — ад маніпуляцый да ярлыкоў. Аўтар Максім Гілевіч пачынае з таго, што наўпрост называе абвінавачаных Кавалёва і Канавалава тэрарыстамі. Хоць права такое мае толькі суд. І не дай бог «Нашай Ніве» такое напісаць -- нас бы зараз жа чакала папярэджанне і штраф. «Мы жылі ў мірнай, спакойнай, радаснай краіне. Выбух у Віцебску здаваўся нам дзіцячым свавольствам. Выбух у Мінску на Дзень незалежнасці — хуліганствам, хай і занадта жорсткім. Выбух у метро паставіў кропку», — працягвае аўтар. Спецыфічнае, прызнаюся, ўяўленне ў спадара Гілевіча пра спакой і радасць, калі паўсотні параненых у Віцебску і гэтулькі ж ў Мінску падаюцца яму ўсяго толькі свавольствам і хуліганствам. Што тут казаць пра такую «дробязь», як арышт сотняў дэманстрантаў і пасадка ў турму кандыдатаў у прэзідэнты ў дзень выбараў. Хіба што гэта ўжо стала нормай для «спакойнай і радаснай краіны».