be
pdf

Гасцінец 11 (108) 2010

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

Візіт, які не адбыўся. Пасля выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы працоўныя гарадоцкіх арганізацый былі задзейнічаны на знішчэнні хмызнякоў каля дарогі, што вядзе ў Віраўлю. Арганізацыям былі выдзелены сотні метраў каля дарогі, дзеля таго, каб яны высеклі, вырэзалі хмызнякі на адлегласці 15 метраў да дарогі. Такое “дабраўпарадкаванне” было выклікана тым, што планаваўся візіт кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі на замежнае прад­прыемства “Дзецкасельскі”, якое інвестывала мільёны даляраў у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці на Гарадоччыне. Асаблівую цікавасць сярод укла­дання інвестыцый выклікае ства­рэнне найсучаснай малочната­варнай фермы, аналагаў якой, як адзначае дзяржаўны друк, няма на Беларусі. Але пры штогадовым наведванні Віцебшчыны пад час “Славянскага базару” ў ліпені Аляксандр Лукашэнка не завітаў у Віраўлю, а абмежаваўся візітам на біяфабрыку ў в. Доўжа, што на шля­ху з Віцебска ў Гарадок. І менавіта ў Доўжу на дабраўпарадкаванне былі кінуты рабочыя сілы амаль з ўсёй вобласці, каб пабудаваць пляж і навесці “лоск” на падыхо­дах да біяфабрыкі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2010-07
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2007-2010 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org