- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Даўжнікі атрыманых з Гарадоччыны тавараў і паслуг з арганізацыямі раёна разлічваюцца амаль горш за ўсіх на Віцебшчыне. Хто яшчэ ў вобласці пакутвае ад такіх даўжнікоў? За пяць месяцаў 2022 года пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць сярод арганізацый Гарадоччыны істотна павялічылася ўжо да 41,1% ад агульнай сумы гэтай запазычанасці. Па гэтаму паказчыку наш раён апынуўся на перадапошнім месцы ў Віцебскай вобласці. Горш спажыўцы актываў разлічваюцца толькі з Сенненскім раёнам. Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Віцебскай вобласці апублікавала бюлетэнь «Сацыяльна-эканамічнае развіццё Віцебскай вобласці за студзень — май 2022 года». У раздзеле «09. Фінансы арганізацый. Дадатак» маецца табліца «Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць па гарадам і раёнам». У гэтай табліце поўная інфармацыя аб тым у якім раёне спажыўцы ніяк не жадаюць выканаць свае абавязкі па аплаце атрыманых актываў — тавараў, паслугаў і г.д.. Наогул, пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць мае на ўвазе пад сабой несвоечасовае выкананне даўжніком умоў кантракта па тэрмінах аплаты за прадстаўленыя актывы. Яе наяўнасць неспрыяльна ўздзейнічае на фінансавую стабільнасць і эфектыўнасць любой арганізацыі. Відавочна, што фінансавая стабільнасць і эфектыўнасць арганізацый нашага раёна нясе страты найболь,чым у іншых гарадах і раёнах вобласці.