be
pdf

Гасцінец 10 (107) 2010

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

"Вершы" Быкава. Чэрвень для беларусаў з’яўляецца месяцам Васіля Быкава. Менавіта ў чэрвені нарадзіўся наш славуты пісьменнік, меннавіта ў чэрвені ён пайшоў у лепшы свет. Быкаў пакінуў нам вялікую спад­чыну твораў і думак, якія апярэдзілі наш час, наша грамадства на дзесяцігодзі. Спадчына на­шага земляка такая вялікая, што яе існуючыя улады не могуць ігнараваць, каб не выглядаць канчатковымі дзікунамі перад цывілізаваным светам. Але сёняшняя ўлада лічыць патрэб­ным для сябе вучыцца на “вершах” Быкава. Так аднойчы выказаўся той, які прызначае сябе каторы тэрмін запар кіраўніком краіны. А такія “вялікія думкі” для нашых чыноўнікаў з’яўляюцца непасрэдным указаннем да дзеянняў. Дзеянняў, якія паказвалі б адда­насць чыноўнікаў свайму кіраўніку. Дзеянні, якія пры сваёй недарэчнасці, адпавядалі б указанням зверху. І вось, другі год запар, мясцовыя улады лад­зяць на Ушаччыне свята паэзіі з нагоды нарад­жэння Васіля Быкава і іншых славутых творцаў края, якія праславіліся паэтычнымі радкамі. Такі святочны мікст – Свята паэзіі празаіка і паэтаў – могуць стварыць толькі чыноўнікі прызначаныя зверху, якія імкнуцца трымаць нос па ветру. На здаровы сэнс, не жадаеце адзначаць дзень народзінаў славутага сына Беларусі – не адзначайце. Грамадзяне Беларусі і без вашых указанняў будуць шанаваць дзень народзінаў вялікага пісьменніка, патрыёта Бацькаўшчыны. Будуць шанаваць па клічу сэрца, а не ўказанню зверху.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Гасцінец
  • Месца выхаду: Гарадок
  • Дата выхаду: 2010-06
  • Рэдактар: Гаравы Леанід
  • Copyright: © 2007-2010 by Гасцінец
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org