- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
9 студзеня на сустрэчы прадпрымальнікаў з Аляксандрам Ацясавым, старшынёй Віцебскага аблсавета, было паднята пытанне аб адказнасці старшыні Гарадоцкага райспажыўсаюза за непадрыхтаванасць рынка па вул. Спартыўная. Старшыня аблсавета пагадзіўся з негатыўнай ацэнкай дзейнасці Палюховіч з боку прадпрымальнікаў і заявіў, што гэтае кадравае пытанне трэба вырашыць. У гэтай сітуацыі Наталля Палюховіч на наступны дзень падала заяву аб вызваленні ад пасады па ўласнаму жаданню, не дапрацаваўшы месяц да свайго 60-годдзя. Зараз часова выкананне абавязкаў старшыні Гарадоцкага райспажыўсаюза ўскладзена на А. А. Адзіночкіну.