- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мінулы год яскрава прадэманстраваў шматлікія праблемы, крызісныя з’явы створанай кіруючым рэжымам дзяржаўнай сістэмы. Гэтыя хібы спаўна адчула абсалютная большасць беларусаў, бо толькі 10,6% беларускіх сем’яў у трэццім квартале мінулага году мелі прыбыткі больш двух мільёнаў на аднаго члена сям’і. Але, мусіць, самай вялікай праблемай стала відавочная няздольнасць кіруючага рэжыма да палітычнай эвалюцыі. І гэта няздольнасць нараджае шматлікія эканамічныя, сацыяльныя, прававыя праблемы.