- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адбыўся працэс раздзяржаўлення і прыватызацыі дзярмаёмасці аднаго з вядучых прадпрыемстваў Гарадоччыны – «Птушкафабрыка Гарадок», якое ператворана ў адкрытае акцыянернае таварыства.Напрыканцы 2010 года у абласным тэрытарыяльным фондзе дзяржаўнай маёмасці «Віцебскаблмаёмасць» завяршыўся працэс раздзержаўлення і прыватызацыі дзярмаёмасці камунальнага унітарнага сельскагаспадарчага вытворчага прадпрыемства «Птушкафабрыка Гарадок». Сфармаваны статуны фонд ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» складае памер звыш 55 мільярдаў беларускіх рублёў. Менавіта на такую суму будзе выраблена больш 2,5 млн. простых акцый з намінальным коштам па 22 тысячы рублёў. Заяўлена аб намеры работнікаў птушкафабрыкі набыць больш 500 акцый на льготных умовах, што складзе сімвалічную колькасць - крыху больш 0,02% ад агульнай колькасці акцый.Пасля стварэння ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» да першага сходу і стварэння назіральнай рады рашэнні па іх кампетэнцыі ўпаўнаважаны прымаць Віцебскі абласны камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню.