Гародня: за Валерыя Цапкалу – пікеты па ўсім горадзе
2020-05-28 13:52
Гарадзенцы распачалі збор подпісаў за Валерыя Цапкалу па ўсім горадзе.
Прадстаўнік штаба прэтэндэнта ў кандыдаты Аляксандр Радзюк распавядае, што за Валерыя Цапкалу падпісваюцца людзі рознага ўзросту:
– Прыходзяць ад 18 гадоў. Самай старэйшай, у якой я прымаў подпіс, была жанчына, ёй 71 год. Людзі розных катэгорый, узростаў, займаюць розныя пасады.
Аляксандр Радзюк канстатуе, што пікеты за Валерыя Цапкалу будуць адбывацца па розных частках горада:
– На рабочай дошцы запісаны адрасы пікетаў, а менавіта, – з 8 да 8.30 – на “Азоце”, з 16 да 18.30 – таксама на “Азоце”, пасля OldCity – з 18.30 да 20.30, візавы цэнтр “Макей” – 8.00 – 16.00. Савецкая,7 – кожны дзень з 12.00 да 18.00.
Штаб Валерыя Цапкалы, які паходзіць з Гародні, знаходзіцца ў самым цэнтры горада па вуліцы Савецкая,7 і туды таксама можа прыйсці любы жадаючы, паб пакінуць свой подпіс.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня