Гародня: Справу Грыгенчы адправілі на дапрацоўку
2020-09-02 18:51
Справу грамадскага актывіста, сябра Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Ежы Грыгенчы суд Кастрычніцкага раёну Гародні адправіў на дапрацоўку.
Сам Ежы быў здзіўлены гэтай сітуацыяй:
– Калі прыйшоў туды, было шмат інфармацыі, што будзе мой суд. Выйшаў міліцыянер, паклікаў мяне і сказаў, што са мной хоча сустрэцца суддзя Радзюк. Ён выйшаў і аб’явіў, што справа накіравана на дапрацоўку. І мяне будуць выклікаць у Кастрычніцкі РАУС. І на гэтым усё закончылася.
Нагадаем, грамадскага актывіста збіраліся судзіць за сітуацыю, якая адбылася 19 жніўня 2020 году каля тытунёвай фабрыкі ў Гародні. Тады гарадзенцы прыйшлі сустракаць супрацоўнікаў фабрыкі, але ніхто з-за брамы фабрыкі не выйшаў. Міліцыя палічыла гэтую сітуацыю несанкцыянаванай акцыя, і на актывістаў выпісалі пратакол і позву ў суд Кастрычніцкага раёну гораду.
Беларускае Радыё Рацыя