- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сонца пражыла шыю, пот выступіў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, відаць, валкам церла бакі, а ў кішэні спацелая рука камечыла хрусткія чырвонцы. Чырвеньскі дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далінай сенажацяў направа ды старымі, часта цяжарам гадоў пахіленымі бярозамі, што аж у два шэрагі з кажнага боку праводзілі ў даль глыбоцкі гасьцінец, Янук спыніўся на абочыне між касалапых бярозаў і пазіраўна ўсход. Дзесьці гэтта крынічылі першыя водьіу зь якіх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзінай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Ці раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьці тую крыніцу, але гэта, відаць, ня так проста было. Рака зьбіралася зь некалькіх рукавоў і трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьці, каб на адно саліднае рэчышча натрапіць. Над Докшыцамі панаваў млявы летні супакой. У самым цэнгры чубам гусьцелі пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спыніў млоснае бомканьне невялікі звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, - пэўне таўкуцца навокал царквы групамі, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навіну. Вайна! Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнікаў і мяшчанаў, Падзея гэта, відаць, спрычынілася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было, Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялі сяньня дзяржаўныя крамы, у якіх звычайна "у выхадныя" гандлявалі. Вайна! (Фрагмент)