Гарадзенскую “Мову Нанову” наведаў фатограф Сяргей Марозаў
2020-11-25 16:37
Гарадзенскі майстар фота Сяргей Марозаў распавёў навучэнцам курса “Мова Нанова”пра гісторыю фотасправы і пазнаёміў з практычным досведам.
Пра выбар выкладчыка кажа вядоўца курсаў “Мова Нанова Гародня” Эмілія Гаўрус:
– У нас зараз вельмі шмат такіх людзей на занятках – таленавітых, сумленных. Не ведаю, як я прыгадала пра Сяргея Марозава. Але і госць цікавы. Славуты гарадзенец, які можа грунтоўна расказаць пра майстэрства фатаграфіі. Ёсць госць, ёсць цікавая тэма. Пра фота мы гаварылі, здаецца, толькі аднойчы. Гэта было гады два таму.
Паводле Сяргея Мярозава, галоўнае ў сучаснай фатаграфіі – гэта практыка.
– Практыка патрэбна. Практыка, шмат практыкі. Базавыя тэарэтычныя веды. Глядзець добрыя фотаздымкі, каб вучыцца, набіраць візуальную базу. РР: Сакрэты фатаграфіі, пра якія вы тут распавядалі, гэта больш вашыя практычныя веды, ці гэта веды, атрыманыя падчас навучання? – На 80 адсоткаў гэта практыка і недзе на 20 – тэорыя.
Пасля заняткаў Сяргей Марозаў зрабіў партрэты навучэнцаў гарадзенскіх курсаў “Мова Нанова”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча