- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга беларускага гісторыка Захара Шыбекі адметная тым, што аўтар робіць спробу ўпісаць беларускія землі ў агульнасусьветны працэс урбанізацыі, вызначыць яго этапы, паказаць наступствы і пэрспэктывы далейшага разьвіцьця. Захар Шыбека здаўна цікавіўся ўрбаністыкай, да таго ж праца па гэтай тэме была зьвязаная і з выкладчыцкай працаў па выкладаньні эканамічнай гісторыі Беларусі і замежных краінаў, а потым і аднайменнага спэцкурса ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсітэце. Пры гэтым аўтар зазначае, што тэма урбаністыкі ў гісторыі Беларусі настолькі шырокая, што не мела сэнсу зьбіраньне ў межах гэтага выданьня як мага больш фактаў. У выданьні “Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет» Захар Шыбека прапануе сваю ўласную вэрсію і заклікае да дыскусіі па тэме урбаністыкі ў Беларусі. Такім чынам аўтар заахвочвае да далейшага вывучэньня і паглыбленьня ведаў на тэму разьвіцьця горадабудаўніцтва ў Беларусі. (З. К.)